BE RU EN

Разам з авіябазай у Саках ATACMS разнеслі СПА расейцаў у Крыме

  • 26.07.2024, 12:54

Сталі вядомы страты акупацыйных войскаў.

У акупаваным Крыме ўночы 26 ліпеня вайсковыя аб'екты РФ атакавалі ракеты ATACMS. Найбольш дасталася вайсковаму аэрадрому ў Саках і месцы дыслакацыі СПА. Пра гэта паведамляе расейскае выданне ASTRA.

Як адзначае СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы, траплянне ў аэрадром «Сакі» ў Крыме.

«Гэтай ноччу УСУ ўдарылі з ATACMS па тэрыторыі вайсковага аэрадрома ў Новафёдараўцы Сакскага раёна. У выніку ёсць траплянне з боекамплекта, адбыўся пажар. Параненыя двое вайскоўцаў - яны атрымалі аскепкавыя раны», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя аэрадрома ў Саках "прыляцела" ў месца дыслакацыі расейскай СПА за 5 км ад вёскі Шаўкавічнае ў Сакскім раёне. У выніку была знішчаная ўстаноўка радыёлакацыйнай станцыі.

Са звестак крыніц ASTRA, УСУ ўдарылі па Крыме 4 ракетамі ATACMS, дзве з іх былі збітыя расейскай супрацьпаветранай абаронай.

У расейскіх Z-тэлеграм-каналах пачалі скардзіцца на напады і страты.

Апошнія навіны