BE RU EN

Чарга з аўто на мяжы з Польшчай расцягнулася ад Берасцейскай цытадэлі

  • 26.07.2024, 11:53

У сярэднім праходжанне мяжы займае дзень.

Чарга з аўто на мяжы з Польшчай расцягнулася ад Берасцейскай цытадэлі. Ахвочыя перасячы беларуска-польскую мяжу на аўтамабілі спачатку займаюць чаргу каля Валынскіх умацаванняў Берасцейскай цытадэлі для таго, каб потым трапіць у чаргу на памежным сэрвісе, а потым і ў сам пункт пропуску.

У сярэднім у людзей зараз гэта займае дзень. У кагосьці сыходзіць крыху больш часу, у кагосьці - менш. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка Берасцейскай памежнай групы Сяргея Дзмітрыева, зараз выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць амаль 250 легкавых аўтамабіляў, больш за 50 аўтобусаў.

- На жаль, з 00.00 гадзін 25 ліпеня сумежны бок (пункт пропуску "Тэрэспаль") на працягу чатырох гадзін наогул не прымаў транспартныя сродкі, у тым ліку аўтобусы.

Апошнія навіны