BE RU EN

«У Лукашэнкі наперадзе толькі непрыемныя сюрпрызы»

  • 26.07.2024, 12:36

Стаўкі падвышаюцца.

Рыка Крыгер працягвае заставацца на хвалях медыя хунты. Самым галоўным наратывам нядаўнягаблокбастара ад прапаганды стала тое, што «ўрад Нямеччыны не рэагуе», бо на задуму аграстратэгаў з Менска і Масквы павінен, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Тым часам, гэты выпадак пагражае ператварыцца ў валізку без ручкі. Разумеючы, што аднаго Рыка Крыгера (ці Хайнэмана) мала, у Маскве затрымліваюць Германа Мойжэса, грамадзяніна, юрыста, які дапамагаў расейцам атрымліваць ДНЖ у Еўропе. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Аднак гэта не ўсё. У Германа ёсць другое грамадзянства, і яно зноў-такі нямецкае. Крэмль падвышае стаўкі, павялічваючы колькасць закладнікаў, не толькі на тэрыторыі Беларусі.

У гэтай сітуацыі менскі смяротнік страчвае сваю каштоўнасць і ператвараецца з фактару, які павінен быў схіліць Бэрлін да дыялогу з Менскам, у патэнцыйна невырашальную праблему, пакаранне якога пахавае надзеі на хоць нейкае падабенства «нармалізацыі». Згадайце кейс з забойствам польскага памежніка.

У той жа час Польшча ўзмацняе кантроль у аўтадарожным пункце пропуску «без папярэджання». Усе папярэджанні ўжо былі. Наперадзе толькі непрыемныя неспадзеўкі.

Апошнія навіны