Фестывалю Lidbeer у гэтым годзе ў Лідзе не будзе
- 26.07.2024, 11:29
Замест яго надумалі правесці «Харчфэст».
Улады Лідскага раёна надумалі не праводзіць фестываль Lidbeer у гэтым годзе.
«Дрэнная навіна - фестывалю Lidbeer у гэтым годзе не будзе. Добрая навіна — упадабаны фестываль «Харчфэст» праводзім і гэтым разам», - паведамляецца ў тэлеграм-канале Лідскага райвыканкама.
Падчас «ХарчФэста» плануюцца выступленне кавер-гуртоў і праца фудкортаў, у тым ліку з «Лідскім півам». Будзе і канцэрт з хэдлайнерам, але імя артыста пакуль «трымаюць у сакрэце».