У Беларусі ўводзяць змены ў «капеечныя» пенсіі
- 26.07.2024, 9:05
Каб пражыць на іх, трэба моцна пастарацца.
З 1 жніўня падвысяць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Пра гэта паведамляе Мінпрацы. Так, мінімальная пенсія з прычыны ўзросту пасля дадатку крыху перавысіць 108 рублёў (сума без уліку даплаты на 20% ад сярэдняга заробку).
Напрыклад, сацыяльная пенсія вырасце ў жніўні да 216,5 рубля (цяпер — 209,37 рубля). Гэтыя выплаты атрымліваюць у тым ліку тыя, хто патрапіў у пенсійную пастку.
Нагадаем, у Беларусі мінімальны страхавы стаж, які патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі, да 2025 года вырасце да 20 гадоў. Гэты паказчык штогод павялічваюць на шэсць месяцаў. Раней ён складаў пяць гадоў, але з 2013 года яго сталі рэзка падвышаць. Беларусы, якія паводле новых правіл не выпрацавалі гэты стаж, трапляюць у пенсійную пастку: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную.
Новыя сумы пенсіяў будуць дзейнічаць да канца кастрычніка.