BE RU EN

Румынскія ЗРК Gepard збілі расейскія БПЛА падчас іх нападу на Украіну

  • 26.07.2024, 7:44

Зенітныя ўстаноўкі NАТO наносілі ўдары праз раку, якая раздзяляе дзве дзяржавы.

Румынскія зенітныя ўстаноўкі Gepard збівалі расtйскія БПЛА праз раку, якая падзяляе Румынію і Украіну. Пра гэта паведаміла старонка Visegrád 24 у сацыяльнай сетцы X (раней Twitter).

«Дзяржава NАТO пачала збіваць расейскія беспілотнікі над украінскай паветранай прасторай. Новае відэа паказвае, як румынскія самаходныя зенітныя ўстаноўкі Gepard збіваюць расейскія дроны-камікадзэ праз раку, якая падзяляе Румынію і Украіну, недалёка ад Ізмаіла», - сказана ў паведамленні.

Адзначаецца, што Румынія была вымушаная прыняць меры пасля таго, як прынамсі адзін беспілотнік пракраўся ўглыб яе тэрыторыі на 11 кіламетраў, а іншыя БПЛА ляцелі ў яе бок.

Раней паведамлялася, што ў Румыніі паднімалі ў паветра знішчальнікі F-16. Насельніцтва аднаго з паветаў папярэджвалі аб пагрозе. Каля памежнага з Украінай населенага пункта Плауру выявілі абломкі расейскага беспілотніка.

Апошнія навіны