BE RU EN

У дагестанскім Каспійску невядомыя захапілі шматпавярховік

  • 25.07.2024, 21:50

Яны пагражаюць яго ўзарваць.

У дагестанскім Каспійску невядомыя забарыкадаваліся ў кватэры шматпавярховага жылога дома. Як паведамляюць відавочцы, яны пагражаюць яго ўзарваць, перадае SHOT.

На месцы працуюць АМАП і супрацоўнікі МУС, тэрыторыя на месцы надзвычайнага здарэння ачэпленая.

На гэты момант жыхароў шматпавярховіка на вуліцы Алфёрава эвакуавалі. Падрабязнасці здарэння зараз высвятляюцца.

Апошнія навіны