На вонкавым коле МКАД - буйное ДТЗ
- 25.07.2024, 20:38
Пашкоджаны два легкавікі і грузавік.
Два легкавыя аўтамабілі і адзін грузавік атрымалі пашкоджанні вечарам 25 ліпеня ў выніку ДТЗ на 12 км вонкавага кола МКАД. Відэа наступстваў аварыі з'явілася ў сацсетках.
Абставіны інцыдэнту высвятляюцца. Мяркуючы з апублікаванага роліка, пашкоджанні атрымалі грузавік і два легкавікі. Па адной з версій, у аварыю патрапіў эвакуатар, які перавозіў на платформе легкавік. Пасля сутыкнення з іншым легкавіком, груз перакуліўся на дарогу.
У ДАІ расказалі, аб тым, што рух абцяжараны на адцінку ад вуліцы Бабушкіна ў кірунку вуліцы Свіслацкай.
На месцы працуе ДАІ.