Іржавы Geely зладзіў масавую аварыю ў Гомелі
- 25.07.2024, 17:35
І разваліўся на дзве часткі.
На аўтадарозе ў Гомельскім раёне 25 ліпеня, каля 12:30, адбылося масавае ДТЗ, піша«Флагшток».
Аварыя здарылася ў раёне Цагельні на трасе Гомель-Чарнігаў. З паведамлення відавочцы ў чаце «ДАІ Коркі ДТЗ г. Гомель», вінаватым у ДТЗ, як мяркуецца, стаў кіроўца Geely.
«Джылі гнілы. Разарвала. Перакуліла толькі Форд. За стырном Джылі быў знаёмы, ішоў з боку Гомеля. Кажа, рэзка пацягнула насустрач. Скардзіўся на боль у грудзях. У Фордзе маладая жанчына, двое дзяўчынак гадоў па 7-9, паджылая жанчына. Дзяўчына-кіроўца ў ранках. Я ішоў з Гомеля, у люстэрка ўбачыў замес, развярнуўся, пайшоў дапамагаць», - апісаў у аўтачаце Уладзімір.
Разарваны аўтамабіль - гэта, імаверна, Geely MK I, які вырабляўся ў 2006-2014 гадах.
Са слоў відавочцы Уладзіміра, ён выклікаў «хуткую» і ДАІ:
«Першымі прыйшлі «хуткія», пасля МНС. Як заўсёды, ДАІ так і не дачакаўся».
Афіцыйнай інфармацыі аб інцыдэнце пакуль не было. На фатаграфіях прыкметна, што пацярпелі як мінімум тры аўтамабілі.