Нэтаньяху зрабіў жорсткую прамову ў Кангрэсе ЗША
- 25.07.2024, 16:03
Антыізраільскіх пратэстоўцаў у ЗША ён назваў «карыснымі ідыётамі Ірана».
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньяху падчас выступу ў Кангрэсе ЗША рэзка раскрытыкаваў пратэсты супраць вайны Ізраіля з ХАМАС у сектары Газа, якая працягваецца, назваўшы антыізраільскіх пратэстоўцаў «карыснымі ідыётамі Ірана», піша CNN.
Са слоў прэм'ера, «многія аддаюць перавагу падтрымліваць зло», і тыя, хто пратэстуе супраць вайны Ізраіля, «падтрымліваюць ХАМАС, гвалтаўнікоў і забойцаў».
«У мяне ёсць пасланне для гэтых пратэстоўцаў: калі тыраны з Тэгерана, якія вешаюць геяў на пад'ёмныя краны і забіваюць жанчын за тое, што тыя не пакрываюць валасы, хваляць, заахвочваюць і фінансуюць вас, вы афіцыйна сталі карыснымі ідыётамі Ірана», — сказаў Нэтаньяху.
Агулам амаль гадзінны зварот Нэтаньяху «прагучаў ваяўніча», паказвае CNN. Ён пакляўся «змагацца датуль, пакуль Ізраіль не атрымае перамогу».