Беларускі пашпарт апынуўся на ўзроўні Намібіі
- 25.07.2024, 14:53
Пашпарты гэтых дзвюх краін адкрываюць бязвізавы ўезд у 81 краіну свету.
Беларусь заняла ў рэйтынгу пашпартоў свету па колькасці пунктаў прызначэння (Henley Passport Index 2024), у якія іх уладальнікі могуць патрапіць без візы, 61-е месца.
Яна падзяліла яго з Намібіяй. Пашпарты дзвюх краін адкрываюць бязвізавы ўезд у 81 краіну свету.
Лідарам з'яўляецца Сінгапур, пашпарт якога дае права на бязвізавыя візіты ў 195 дзяржаў. Далей размясціліся Францыя, Нямеччына, Італія, Японія і Гішпанія. Грамадзяне ўсіх гэтых краін могуць патрапіць у 192 дзяржаву.
Польшча заняла 6-е месца з магчымасцю наведвання без візы 188 краін, Эстонія і Літва - 9-е (185), а Латвія - 10-е месца (184).
Ва Украіны 30-ая пазіцыя (148), у Расеі - 45-ая (116).
На апошнім, 103-м месцы, Афганістан. Бязвізавы рэжым у гэтай краіны ёсць з 26 дзяржавамі.