У Беларусі банкруціцца вядомы вытворца касметыкі і бытавой хіміі
- 25.07.2024, 12:34
Ён звязаны з гандлёвай сеткай "Выспа чысціні і смаку".
Эканамічны суд Гародзенскай вобласці распачаў справу аб неплацежаздольнасці (банкруцтве) "Фабрыкі Ромакс", піша «Зеркало».
Інфармацыя аб гэтым апублікаваная на сайце адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве. "Фабрыка Ромакс" уваходзіць у групу кампаній Romax – як і фірмы, якія кіруюць гандлёвай сеткай "Выспа чысціні і смаку". Нагадаем, да фінансавых цяжкасцяў групы кампаній вядомага бізнэсоўца Віктара Рамука прыклалі руку сілавікі і чыноўнікі, але ў МАРГ у гэтым не бачаць "вялікіх праблем".
Асноўная дзейнасць кампаніі “Фабрыка Ромакс2 - вытворчасць мыла і мыйных, і паліравальных сродкаў. Да нядаўняга часу гэтая фірма заставалася, мабыць, адзінай з групы Romax, супраць якой не была запушчана працэдура банкруцтва ці ліквідацыі.
На судовым пасяджэнні 4 ліпеня ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці для кампаніі ўвялі ахоўны перыяд да 26 ліпеня. У гэты дзень пройдзе чарговае судовае пасяджэнне. Да гэтага вывучаюць фінансавыя пытанні кампаніі і рыхтуецца справа да банкруцтва.
Маёмасць прадпрыемства ацэньваецца на 8 млн. рублёў. Яшчэ амаль 9 млн рублёў у розных валютах фірме павінны бізнэс-партнёры, што вынікае з судовых дакументаў. Аднак пазыкі кампаніі перавышаюць 16 млн рублёў у эквіваленце.
Прадстаўнікі фірмы ў судзе прызналі, што гатовых сродкаў недастаткова для выплаты пратэрмінаваных пазык - грошай, якія павінны заплаціць контрагенты, выстарчыць на выплаты заробку работнікам, абавязковых плацяжоў і выдаткаў бягучай дзейнасці. Спроба прадпрыемства рэструктурызаваць пазыку не развязала фінансавую праблему.
Гэта прадпрыемства ўваходзіць у групу кампаній Romax, звязаную з "Выспай чысціні і смаку".