BE RU EN

Пад Курскам вайскоўцы РФ расстралялі цывільных расейцаў у «Ладзе»

  • 25.07.2024, 12:14

Вайскоўцы былі п'яныя.

У Суджанскім раёне Курскай вобласці вайскоўцы адкрылі агонь па аўтамабілі Lada Priora, у якім знаходзіліся двое мясцовых жыхароў. 21-гадовы пасажыр атрымаў раненне і быў шпіталізаваны, піша Baza.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 ліпеня каля вёскі Мартынаўка. Са слоў відавочцаў, якія стралялі з перасоўнай машыны з сімвалам Z і былі адзетыя ў вайсковую форму. А 6 раніцы чацвярга супрацоўнікі ФСБ затрымалі паводле арыенціроўкі чацвярых вайскоўцаў у раёне ўрочышча Качагуры - усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Стралкоў па машыне з цывільнымі даставілі ў аддзел паліцыі Суджы. Вайсковая следчая ўправа СК Расеі пачала праверку.

Гэта ўжо не першы такі інцыдэнт. 13 чэрвеня расейскія вайскоўцы абстралялі машыну з мірнымі жыхарамі за адмову спыніцца на кантрольна-прапускным пункце ў сяле Любечане Бранскай вобласці. У выніку атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя два чалавекі.

Апошнія навіны