BE RU EN

Гелікаптэр Мі-28 разбіўся ў Калужскай вобласці РФ

  • 25.07.2024, 7:51

Экіпаж машыны загінуў.

У Калужскай вобласці Расеі пацярпеў катастрофу гелікаптэр Мі-28. Пра гэта паведаміла Мінабароны РФ.

Гелікаптэр выконваў планавы палёт. Ён упаў у бязлюднай мясцовасці ў Жыздрынскім раёне. На зямлі разбурэнняў няма. Экіпаж машыны загінуў. У якасці папярэдняй прычыны катастрофы названая тэхнічная няспраўнасць.

Мі-28 — ударны гелікаптэр, прызначаны для пошуку і знішчэння ва ўмовах актыўнага агнявога процідзеяння танкаў і іншай браняванай тэхнікі, а таксама малахуткасных паветраных цэляў і жывой сілы супраціўніка.

Апошнія навіны