BE RU EN

Ураган на Гомельшчыне знёс блізу 700 дарожных знакаў

  • 24.07.2024, 21:22

Выправіць сітуацыю дарожнікі абяцаюць да канца месяца.

Ураган, які прайшоў па поўдні Беларусі 14 ліпеня, знёс у Гомельскай вобласці блізу 700 дарожных знакаў, піша «Штодзень».

Блізу 350 з іх (гэта значыць, палова ад агульнай колькасці) – гэта знакі на рэспубліканскіх дарогах. Рэгіянальныя ўлады паведамляюць, што блізу паловы з іх ужо адноўленыя.

Знесеныя дарожныя знакі часткова рамантуюць, калі адрамантаваць немагчыма – мяняюць на новыя. Поўнасцю выправіць сітуацыю дарожнікі абяцаюць да канца месяца.

Для параўнання: за першае паўгоддзе (да ўрагану) у Хойніцкім раёне замянілі толькі 24 дарожныя знакі і паставілі два новыя.

Апошнія навіны