BE RU EN

У Койданаўскім раёне ў ДТЗ пацярпелі пяцёра дзяцей

  • 24.07.2024, 18:34

Аварыя адбылася сёння ўдзень.

У Койданаўскім раёне ў ДТЗ пацярпелі восем чалавек. З іх пяцёра - дзеці, паведамілі ў Следчым камітэце.

Аварыя адбылася удзень 24 ліпеня. Кіроўца Audi 100 ехаў па трасе Р65 Заслаўе - Койданава - Возера. Паблізу вёскі Дулічы Менскага раёна ён не даў перавагу Nissan пад кіраваннем 65-гадовага менчука, які ехаў па галоўнай.

На момант сутыкнення ў Audi знаходзілася восем чалавек, пяцёра з якіх – дзеці ва ўзросце ад 1,5 да 16 гадоў. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны шпіталізаваны ў Менскую абласную клінічную лякарню.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны