BE RU EN

На Алімпіядзе ў Парыжы пачаліся першыя спаборніцтвы

  • 24.07.2024, 18:03

Першымі стартавалі мужчынскія турніры ў футболе і рэгбі-7.

Алімпійскія гульні стартавалі ў сераду з мужчынскага футбольнага турніру, які адкрылі матчы Аргенціна - Марока і Узбекістан - Гішпанія.

Гульні праходзяць, адпаведна, у Сэнт-Эцьене і Парыжы.

У турніры бяруць удзел гульцы да 23 гадоў. Пры гэтым у каманду можна ўключыць трох футбалістаў старэйшых за гэты ўзрост, і перад Алімпіядай абмяркоўваўся магчымы ўдзел у спаборніцтвах такіх зорак, як Ліянэль Месі і Кіліян Мбапе.

Усяго на турніры згуляюць 16 каманд.

Таксама ў сераду стартавалі мужчынскія алімпійскія спаборніцтвы ў рэгбі-7.

Цырымонія адкрыцця Алімпіяды пройдзе ў пятніцу, 26 ліпеня. А першы камплект узнагарод будзе разыграны 27 ліпеня.

Апошнія навіны