Дугін прапанаваў забараніць у РФ усе забаўкі, акрамя карагодаў
- 24.07.2024, 11:47
З асаблівай стараннасцю ідэолаг «рускага свету» абрынуўся на КВЗ.
На фоне ўсё большага заціскання ў РФ галоўны ідэолаг так званага "рускага міру" Аляксандр Дугін прапанаваў забараніць у краіне ўсе сучасныя забаўкі.
Такой ідэяй ён падзяліўся ў сябе ў Telegram-канале, паведамляе nv.ua.
Са слоў Дугіна, у расейцаў павінен быць здаровы адпачынак, "а не гэта вось усё".
“Трэба дазваляць толькі маральна здаровыя забаўкі - перш за ўсё карагоды і вандраванні па родным краі, а яшчэ лепш паломніцтва па святых месцах. Усё астатняе трэба забараніць”, - напісаў апалагет расейскага фашызму.
А больш за ўсё Дугіну не падабаюцца такія забаўкі, як КВЗ, які ён назваў “атрутнай матрыцай выраджэння”.
“Цяпер злавесная прырода гэтай тлятворнай з'явы бачная наглядна. Зяленскі, Галкін і ўсё астатняе, уключаючы згарэлых жыўцом людзей у Махачкале”, — патлумачыў Дугін.