BE RU EN

Мянчук не вяртаў пазыку і пазбавіўся BMW X5

  • 23.07.2024, 17:03

Ён завінаваціўся блізу $27,5 тысяч.

Мянчук ухіляўся ад выплаты запазычанасці. У канчатковым рахунку гэта каштавала яму аўтамабіля.

«Аўтааматар, які завінаваціўся амаль 90 000 беларускіх рублёў, усяляк ухіляўся ад выплаты сумы запазычанасці, якая знаходзіцца на выкананні ў ВПІ Фрунзенскага раёна Менска», - заўважылі прадстаўнікі органаў юстыцыі.

Яны таксама распавялі, што BMW X5, які хаваў завінавачаны, абвясцілі ў вышук з затрыманнем, прымусовай адбуксіроўкай і змяшчэннем на ахоўную стаянку. У прынцыпе, гэта і было зроблена: красовер змясцілі на ахоўную стаянку РУП «БелЮрЗабеспячэнне».

Апошнія навіны