BE RU EN

Горад затапіла: на Сочы абрынулася неверагодная стыхія

  • 23.07.2024, 12:08

Смерчы падыходзяць ушчыльную да пляжаў.

На расейскі горад Сочы абрынулася магутная стыхія: з-за ліўняў падтаплівае вуліцы, рэкі выходзяць з берагоў, а ў моры ўтвараюцца віхуры і ўшчыльную падыходзяць да пляжаў, піша сайт «Сочы Онлайн».

Праз гэта іх давялося нават закрыць. Цяпер непагадзь шалее мацней за ўсё ў Лазараўскім раёне горада, у Дагамысе валіць дрэвы, а выбрацца ў цэнтр горада немагчыма з-за затопленых вуліц.

Цэнтр горада больш падобны да Венецыі, там затапіла ўсе дарогі. Перасоўвацца амаль немагчыма.

Узровень вады ў рацэ на Мамайцы падняўся за некалькі хвілін, яна ператварылася ў шалёную плынь і ўжо амаль дасягнула крытычнай адзнакі.

Апошнія навіны