BE RU EN

Кітайскі дзяржбанк адключыў Масбіржу ад юаняў

  • 23.07.2024, 11:11

Удар у спіну ад Пекіна.

Bank of China - адзін з двух буйных кітайскіх дзяржбанкаў, якія маюць даччыныя падраздзяленні ў Расеі, - больш не працуе з Маскоўскай біржай, якая трапіла пад санкцыі, паведамляе "Коммерсант" са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.

"Дачка" кітайскай крэдытнай арганізацыі - АТ "Бэнк оф Чайна" - выконвала на біржы функцыі клірынгавага банка ў юанях, праз яе праходзілі ўсе аперацыі ў кітайскай валюце на біржавым рынку. Аднак з 15 ліпеня банк адмовіўся ад гэтай ролі. Прычынай стала занясенне Масбіржы ў амерыканскія санкцыйныя спісы, распавялі крыніцы выдання.

У выніку гандаль юанямі - дэ-факта апошняй валютай на расейскім біржавым рынку - залежная ад адзінага кітайскага банка - ICBC Bank. Са слоў крыніц "Коммерсанта", яго расейская "дачка" цяпер праводзіць клірынг юаневых аперацый.

Зрэшты, і гэта можа працягнуцца нядоўга, не выключаюць суразмоўцы "Коммерсанта" на фінансавым рынку: ліцэнзія Мінфіна ЗША, якая ўсё яшчэ дазваляе праводзіць угоды з падсанкцыйнай біржай, дзейнічае да сярэдзіны жніўня. Калі яе тэрмін скончыцца, кітайскім банкам будуць пагражаць санкцыі, і біржавы гандаль юанем у Расеі можа спыніцца.

ЗША 12 чэрвеня абвясцілі аб увядзенні санкцыі супраць Маскоўскай біржы і яе ключавых разліковых структур - Нацыянальнага клірынгавага цэнтра і нацыянальнага разліковага дэпазітарыю. На наступны дзень біржа спыніла таргі далярам ЗША, еўрам і ганконжскім далярам, а праз некалькі тыдняў ля гандлёвай пляцоўкі пачалі ўзнікаць праблемы з юаневымі аперацыямі.

Апошнія навіны