У расейскай рэспубліцы Якуція знайшлі разбітым гелікаптэр з ФСБшнікамі на борце
- 22.07.2024, 10:24
Гелікаптэр выконваў незарэгістраваны рэйс.
У расейскай рэспубліцы Якуція знайшлі разбітым гелікаптэр Robinson R44II, які знік 19 ліпеня пасля спрацоўвання аварыйнага маяка ў Алданскім раёне. На борце знаходзіліся трое супрацоўнікаў ФСБ.
Пра гэта паведамляе Усходне-Сібірская транспартная пракуратура РФ, перадае Цензор.НЕТ.
«У выніку пошукава-выратавальных прац паветранае судна Robinson выяўлена ў цалкам разбураным стане. Знойдзены целы пілота і 3 пасажыраў», - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, гелікаптэр Robinson знік у раёне Алдана-Учурскага хрыбта 19 ліпеня.
«Уночы 19 ліпеня за 80 кіламетраў ад населенага пункта Чагда спрацаваў аварыйны маяк «Экаспас» паветранага судна «Robinson». Гелікаптэр выконваў незарэгістраваны рэйс у Алданскім раёне. Не выходзяць на сувязь», - пісалі раней у пракуратуры РФ.