BE RU EN

Брытанская бабуля знайшла незвычайную працу мары

  • 21.07.2024, 20:40

Яна правярае атракцыёны на экстрэмальнасць.

72-гадовая Джэкі Сміт стала першай у гісторыі галоўнай выпрабавальніцай атракцыёнаў у парку забаваў Alton Towers. Бабуля, якая раней працавала эксперткай у паказальных выступах, знайшла працу сваёй мары нават на пенсіі, паведамляе «Анлайнер».

Джэкі заключыла гадавы кантракт з Alton Towers, каб пераканацца, што атракцыёны парку дастаткова займальныя для наведвальнікаў. Паводле ейных словаў, гэтая праца прыносіць ёй драйв і эмоцыі, якіх яна так прагне.

«Для мяне вялікі гонар быць прызначанай першай галоўнай адмыслоўкай у атракцыёнах у Alton Towers. Мой першы раз на культавым атракцыёне Nemesis Reborn дакладна адпавядае маім высокім патрабаванням да вострых адчуванняў – гэта было падобна на мой першы скачок з парашутам», – падзялілася Джэкі.

Акрамя тэставання атракцыёнаў на экстрэмальнасць, Джэкі будзе ўдзельнічаць у саміце аматараў вострых адчуванняў, які праводзіцца раз на два гады. Гэтае мерапрыемства дапамагае гарантаваць, што парк забаваў будзе прадаўжаць прапаноўваць найлепшыя ўражанні для наведвальнікаў усіх узростаў.

Апошнія навіны