BE RU EN

У Менску кіроўца, выязджаючы з двара, пашкодзіў сем аўтамабіляў

  • 20.07.2024, 18:39

Ён быў нецвярозы.

Сёння раніцай 52-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем Skoda, выязджаючы з прылеглай тэрыторыі дому №46 на вуліцы Панчанкі ў Менску, пашкодзіў сем аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары.

ДАІ Менска ўстанавіла, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У яго ў арганізме выяўлена 1,72 праміле.

У дачыненні да менчука складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку. Па месцы працы будзе накіраваны інфармацыйны ліст.

Апошнія навіны