Украіна спыняе транзіт газу з Расеі
- 18.07.2024, 16:57
"Нафтагаз" не будзе працягваць пагадненне з "Газпрамам".
НАК “Нафтагаз Украіны” не будзе падаўжаць дамову на транзіт расейскага газу і зараз шукае альтэрнатыўныя выйсці для падтрымання працы ўкраінскай газатранспартнай сістэмы.
Пра гэта паведаміў старшыня ўправы НАК “Нафтагаз Украіны” Аляксей Чарнышоў у інтэрв'ю liga.net. Паводле ягоных слоў, транзіт праз Украіну зараз складае толькі 4% ад агульнай патрэбы еўрапейскіх краін у газе.
У той жа час кіраўнік кампаніі мяркуе, што газатранспартная сістэма з`яўляецца адным з ключавых актываў Украіны, паколькі яна здольная забяспечыць значны аб'ём транспартавання газу. Акрамя таго, Украіна мае газасховішча і патэнцыйны доступ да рынкаў збыту.
- Мы не маем права спыніць гэтую сістэму. Таму што калі мы спынім яе, еўрапейскі рынак за некалькі гадоў пераарыентуецца на іншых пастаўшчыкоў, - мяркуе Чарнышоў.
Ён сказаў, што цяпер Нафтагаз пераводзіць больш за 1 мільярд даляраў штогод на АГТС для забеспячэння працы газатранспартнай сістэмы, а таксама разглядае альтэрнатыўныя варыянты з Азербайджана.