BE RU EN

Літва пачала разварочваць беларускія аўто на мяжы

  • 18.07.2024, 11:17

Не пусцілі больш за 20 аўтамабіляў.

Пасля пачатку дзеяння забароны на ўезд у Літву аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй літоўская мытня развярнула больш за 20 аўтамабіляў — больш за 10 у Медніках і 16 у Шальчынінкаі.

Са слоў начальніка памежнага пераходу «Меднікі» Арунаса Даўрбаса, з паўночы да раніцы ў Літву не змаглі праехаць больш за 10 аўто без уладальніка аўтамабіля за стырном. Пры супрацоўніцтве з памежнай службай Літвы іх вярнулі ў Беларусь, піша LRT.

У пункце пропуску «Шальчынінкай» на разварот адправілі 16 аўтамабіляў.

«У нас ёсць функцыянуючыя пасты ў Медніках і Шальчынінкаі. Кожны дзень уязджае амаль 500 аўтамабіляў, 60-70% з іх - беларускія. Да 7 раніцы ў чацвер у Шальчынінкаі развярнулі 16 аўтамабіляў», - заявіў гендырэктар літоўскай мытні Жарус Жвіронас.

Апошнія навіны