Рэал» зноў стаў самым дарагім футбольным брэндам у свеце
- 17.07.2024, 18:04
У тройку найлепшых увайшлі «Манчэстэр Сіці» і «Барселона».
Мадрыдскі «Рэал» пацясніў «Манчэстэр Сіці» і вярнуўся на першае месца ў рэйтынгу самых дарагіх футбольных брэндаў у свеце паводле версіі кансалтынгавай кампаніі Brand Finance.
Кошт брэнда «Рэала», які ў мінулым сезоне перамог у чэмпіянаце і Суперкубку Гішпаніі, а таксама Лізе чэмпіёнаў, вырас на 16%, да €1,7 млрд.
«Барселона», нягледзячы на сталыя фінансавыя праблемы, засталася на трэцім месцы. На чацвёртым месцы размясціўся «Манчэстэр Юнайтэд», на пятым - «Ліверпуль».
«Пары Сен-Жэрмэн» саступіў шосты радок мюнхенскай «Баварыі».
Шэсць з дзясяці клубаў у першай дзясятцы прадстаўляюць Англійскую прэм'ер-лігу.
Топ-10 рэйтынгу Brand Finance:
1 (2). «Рэал» - €1,685 млрд;
2 (1). «Манчэстэр Сіці» - €1,611 млрд;
3 (3). «Барселона» - €1,542 млрд;
4 (4). «Манчэстэр Юнайтэд» - €1,398;
5 (5). «Ліверпуль» - €1,380 млрд;
6 (7). «Баварыя» - €1,236 млрд;
7 (6). ПСЖ - €1,208 млрд;
8 (8). «Арсенал» - €996 млн;
9 (9). «Тотэнхэм» - €868 млн;
10 (10). «Чэлсі» - €838 млн.
Forbes у канцы траўня зноў назваў «Рэал» самым дарагім клубам свету, ацаніўшы яго кошт на $6,6 млрд.