УЕФА назваў сімвалічную каманду Еўра-2024
- 16.07.2024, 19:01
У яе патрапілі шэсць гульцоў каманды Гішпаніі.
Шэсць гішпанцаў патрапілі ў сімвалічную каманду чэмпіянату Еўропы ў футболе 2024 года, паведамляецца на сайце УЕФА.
Цалкам сімвалічная каманда выглядае наступным чынам:
брамнік – Майк Меньян (Францыя);
абаронцы – Кайл Уокер (Англія), Мануэль Аканджы (Швэйцарыя), Вільям Саліба (Францыя), Марк Кукурэлья (Гішпанія);
паўабаронцы – Радры, Дані Ольма, Фабіян Руіс (усе – Гішпанія);
нападнікі: Ламін Ямаль, Ніка Уільямс (абодва – Гішпанія), Джамал Мусіяла (Нямеччына).
Пераможцай Еўра стала каманда Гішпаніі, якая ў фінале перамагла каманду Англіі з лікам 2:1.
Найлепшым футбалістам турніру быў прызнаны Родры, найлепшым маладым гульцом – 17-гадовы Ямаль.
Каманда Гішпаніі стала чатырохразовай чэмпіёнкай Еўропы (1964, 2008, 2012, 2024). Гэта новы рэкорд, гішпанцы абышлі немцаў, у якіх былі тры трафеі. Таксама на рахунку гішпанскай каманды срэбра (1984) і бронза (2020).
Таксама каманда Гішпаніі пабіла рэкорд чэмпіянатаў Еўропы ў галах за адзін турнір – 15. У Францыі ў 1984 годзе было 14 мячоў.