BE RU EN

УСУ знішчылі расейскі комплекс С-300 у Данецкай вобласці

  • 16.07.2024, 18:10

Сырскі паказаў відэа.

Сілы абароны Украіны апоўначы падбілі расейскі комплекс С-300 у часова акупаванай частцы Данецкай вобласці.

Відэа апублікаваў галоўны камандзір Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі ў сябе ў Facebook.

«Выказваю падзяку воінам за паспяховае выкананне баявога задання! Сёння апоўначы падраздзяленні ракетных войскаў Узброеных сілаў Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сілаў абароны нанеслі ўдар па варожым комплексе С-300 на тэрыторыі часова акупаванай Данецкай вобласці. Паводле інфармацыі выведкі, пацверджаная параза радыёлакацыйнай станцыі і пускавых установак ворага», – напісаў ён.

Паводле словаў Сырскага, больш падрабязная інфармацыя пра наступствы ўдару ўдакладняецца. Аднак гэта ўжо не першая супольная ўдалая праца ўкраінскіх ракетчыкаў і прадстаўнікоў іншых складнікаў сілаў абароны па важных ваенных цэлях РФ. Сярод іншага, раней ужо было знішчана больш за 20 пускавых установак і блізу 15 радыёлакацыйных станцый.

«Прадаўжаем сістэмна знішчаць патэнцыял расейскай СПА, ствараючы спрыяльныя ўмовы для паспяховага выкарыстання ўдарных авіяцыйных сродкаў», – дадаў ён.

Апошнія навіны