BE RU EN

Украінская выведка ўчыніла кібератаку амаль на сотню расейскіх сайтаў

  • 16.07.2024, 16:51

Атакаваныя рэсурсы кампаній, якія працуюць на вайсковую машыну РФ.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны заявіла, што 15 ліпеня кіберспецыялісты ведамства разам з кіберваланцёрамі атакавалі каля ста вэб-рэсурсаў РФ.

На аўторак, 16 ліпеня, не працуе 39 сайтаў, гаворыцца ў паведамленні ГУВ у Telegram.

Як заявілі ў ГУВ, мэтай атакі было знішчэнне ўнутранай інфармацыі кампаній, якія абслугоўваюць кліентаў, якія маюць дачыненне да агрэсіі супраць Украіны. Пад удар патрапілі:

«MITgroup». Яны распрацоўваюць карпаратыўныя вэб-сайты.

«Пермскі завод прамабсталявання». Гэты завод вырабляе пад'ёмнае абсталяванне для аб'ектаў прамысловасці.

«Аб'яднаныя кранавыя тэхналогіі». Вырабляюць і прадаюць грузапад'ёмнае абсталяванне.

«РУМАС-ЛАДА». Гэта дылер аўтамабіляў расейскай маркі LADA.

Апошнія навіны