BE RU EN

«Мне пашанцавала»: палонны расеец расказаў пра няўдалы штурм у раёне Часавага Яра

  • 16.07.2024, 15:36

Акупанты страцілі 8 МТЛБ і прыкладна 80 штурмавікоў.

Іваноў Дзяніс родам з Мурманскай вобласці, з расейскага горада Кіраўск. Акупант быў у асобным штурмавым атрадзе механікам-кіроўцам.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас наступу ў раёне Часавага Яра расеец і яшчэ двое з групы павінны былі ўсталяваць і ўключыць РЭБ, каб забяспечыць абарону штурмавога атрада ад украінскіх дронаў.

Але гэта не дапамагло і амаль увесь атрад быў ліквідаваны. Падчас наступу варожая брыгада страціла 8 МТЛБ і прыкладна 80 штурмавікоў.

Акупант распавёў, як патрапіў у рукі ўкраінскіх байцоў: «Група разбеглася, а мне пашанцавала - патрапіў у палон».

Апошнія навіны