BE RU EN

Госці «Славянскага базару» данеслі на дзяўчыну з антываеннай тату

  • 16.07.2024, 14:43

Затрыманая знаходзіцца ў ІЧУ.

Тэлеграм-канал, набліжаны да беларускіх сілавікоў, апублікаваў відэа з затрыманай жыхаркай Віцебска, у якой на плячы была тату з антываенным лозунгам, які змяшчае лаенку.

Аднак, як паведамляецца, супрацоўнікаў міліцыі збянтэжыў не мацюк, а тое, што лозунг быў нібыта ўзяты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», актыўным карыстальнікам якіх яна з'яўляецца.

Таксама паведамляецца, што на дзяўчыну данеслі «госці» «Славянскага базару». Цяпер затрыманая знаходзіцца ў ІЧУ. Паводле якога артыкула яе затрымалі і ў якім статусе ён знаходзіцца, невядома.

Апошнія навіны