BE RU EN

Лукашысты хочуць сабраць звесткі пра беларусаў за мяжой

  • 16.07.2024, 14:35

Сталі вядомыя падрабязнасці новага закону.

Беларусы будуць абавязаныя цягам шасці месяцаў інфармаваць органы ЗАГСа Беларусі аб выпадках рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за межамі краіны. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 16 ліпеня начальнік управы натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Таццяна Сашчэка.

Адпаведнае патрабаванне, як раней паведамлялася, прадугледжанае законам, які яшчэ 8 ліпеня падпісаў Лукашэнка. На прэс-канферэнцыі 18 ліпеня чыноўніца Мінюста ўдакладніла, што кампетэнтныя органы неабходна будзе праінфармаваць на працягу шасці месяцаў пасля рэгістрацыі акта грамадзянскага шлюбу.

- Упершыню ў Кодэксе аб шлюбе і сям'і замацоўваецца патрабаванне інфармаваць органы ЗАГСа Беларусі аб выпадках рэгістрацыі актаў грамадзянскага шлюбу нашымі грамадзянамі за межамі краіны. Калі ў кампетэнтных органах замежнай дзяржавы была праведзеная рэгістрацыя шлюбу, нараджэння або смерці беларусаў, яны абавязаны будуць на працягу шасці месяцаў паведаміць пра гэта ў органы ЗАГСа Беларусі, - растлумачыла Таццяна Сашчэка.

Што будзе тым беларусам, хто гэтае патрабаванне праігнаруе, начальнік управы натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі не сказала. Яна дадала, што парадак апрацоўкі такіх звестак і патрабаванні да іх будзе ўрэгуляваны на ўзроўні пастановы ўрада, адпаведны дакумент ужо распрацоўваецца.

Асноўныя пункты закона ўступаюць у дзеянне з 1 студзеня наступнага года.

Апошнія навіны