Рабэрту Метсолу пераабралі кіраўніцай Еўрапарламента
- 16.07.2024, 14:08
Пераважнай большасцю галасоў.
Новы склад Еўрапейскага парламента на першым пленарным пасяджэнні пасля выбараў у аўторак, 16 ліпеня, пераважнай большасцю галасоў пераабраў Рабэрту Метсолу прэзідэнткай.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".
У галасаванні за новага прэзідэнта Еўрапарламента ўдзельнічалі 623 дэпутаты. Метсола, якая прадстаўляе Еўрапейскую народную партыю, атрымала 562 галасы – істотна больш за мінімальна неабходныя 312.
Яе апанентка, прадстаўніца левых Ірэн Мантэра, атрымала толькі 61 голас.
Метсола зараз будзе выконваць абавязкі старшыні парламенцкага органа ЕЗ наступныя два з паловай гады. Яе могуць пераабраць яшчэ на столькі ж у студзені 2027 года.
У першай прамове пасля абрання прэзідэнтка Еўрапарламента паабяцала змагацца за "Еўропу для ўсіх" і бараніць "ідэалы, якія часам успрымаюцца як належнае".
Нагадаем, Рабэрта Метсола, якая прадстаўляе Мальту, узначальвала Еўрапарламент апошнія два гады, яе абралі на гэтую пасаду ў пачатку 2022-га.
Яна стала першай з топ-чыноўнікаў Еўразвяза, якія прыехалі ў Кіеў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.