BE RU EN

Грэцыя хітра блакуе транзіт расейскай нафты

  • 16.07.2024, 11:51

Меры ўвялі ў траўні гэтага года і потым некалькі разоў падаўжалі.

Грэцыя зноў працягнула ваенна-марскія вучэнні, якія ў значнай ступені стрымліваюць транспартаванне расейскай нафты паблізу яе ўзбярэжжа і прымушаюць перанакіроўваць яе ў іншыя месцы, паведамляе Bloomberg.

Паводле заявы Гідраграфічнай службы Ваенна-марскіх сіл Грэцыі, вучэнні ў Лаканійскай затоцы, якія павінны былі закончыцца ў панядзелак, працягнуцца яшчэ два месяцы - на сёння гэта іх самы вялікі працяг.

Урад Грэцыі раней заяўляў, што вучэнні закліканы спыніць перакідванне расейскай нафты з борта на борт састарэлых суднаў, што можа несці пагрозу для бяспекі ў моры.

Ваенна-марскія меры ўвялі ў траўні гэтага года і затым некалькі разоў прадаўжалі.

Са звестак адсочвання суднаў, сабраным Bloomberg, з 4 траўня, калі забарона ўвайшла ў дзеянне, у раёне вучэнняў не зафіксавалі ніводнага пераладоўвання нафты з судна на судна.

Як сведчаць звесткі кампаніі Kpler і статыстыка адсочвання суднаў ад Bloomberg, перагрузка пераважна ажыццяўляецца ў іншых раёнах, у водах ля берагоў Егіпта, Мальты і краін Заходняй Афрыкі.

Апошнія навіны