BE RU EN

У Расеі затрымалі партыю рыбы, якую завезлі з Беларусі

  • 16.07.2024, 11:48

Падазраюць, што яна з Нарвэгіі.

Рассельгаснагляд выявіў спробу незаконнага ўвозу партыі рыбы з Беларусі ў Расею. Тавар "сумнеўнага паходжання" быў знойдзены ў транспартным сродку, які ў чэрвені рухаўся па расейскім адцінку трасы М1 "Беларусь".

Спецыялісты ведамства выявілі парушэнні ў маркіроўцы рыбы, выказаўшы сумневы ў сапраўднасці прадстаўленых ветэрынарных суправаджальных дакументаў. У Раскамнаглядзе заявілі, што “ёсць прыкметы, якія сведчаць, што прадукцыя, магчыма, вырабленая ў Нарвэгіі, прамаркаваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пад выглядам расейскай рыбнай прадукцыі меркавана кантрабандным спосабам увезеная на тэрыторыю РФ”.

Ведамства накіравала лісты ў Федэральную мытную службу і Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі з просьбай правесці праверку аб указаным факце.

Апошнія навіны