BE RU EN

«Што скажуць зараз лукашэнкаўскія і пуцінскія прапагандысты»

  • 16.07.2024, 11:34

Дзе сядзяць сапраўдныя ашуканцы.

Беларуская міліцыя зрабілі справаздачу аб затрыманні 19-гадовага кур'ера тэлефонных аферыстаў у Заводскім раёне Менска. Хлопец знайшоў працу ў Тelegram, ва ўмовах першапачаткова абумоўлівалася дастаўляць грошы ў Смаленск. Калі ў паджылай мянчанкі ўдалося выбавіць $15 тысяч, то кур'еру загадалі ехаць на таксі аж да комплексу Масква-Сіці ў сталіцы РФ. Пасля гэтага ваяжу ён быў затрыманы.

«Што скажуць цяпер лукашэнкаўскія і пуцінскія прапагандысты, якія распавядаюць пра цэлыя вуліцы ў Дняпры і Адэсе, дзе дзясяткі тысяч навучаных ашуканцаў выманьваюць грошы ў даверлівых беларусаў? Для ўкраінцаў занадта складаная схема вываду грошай праз Маскву, з гэтым пагодзіцца нават Азаронак. Лукашэнкаўскім слабавікам будзе праблематычна знайсці «бандэраўскі» след у Смаленску, тым больш у Маскве-Сіці. А расейцы, пачынаючы ад Пуціна і заканчваючы ашуканцамі, па-братэрску, заўсёды разглядалі Беларусь як сыравінны прыдатак. Розніца ў стаўленні не вялікая, проста першы злачынец сусветнага маштабу», - піша чытач сайта Charter97.org.

Апошнія навіны