BE RU EN

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, не выжыў

  • 16.07.2024, 8:43

Пра гэта паведамілі ў МНС РФ.

Беларускі турыст, які сарваўся са скалы ў Прыэльбруссе напярэдадні, загінуў да прыбыцця ратавальнікаў, паведамілі ў МНС Расеі.

"На жаль, у цясніне Ірык-Чат да моманту прыбыцця спецыялістаў мужчына з Рэспублікі Беларусь ужо памёр", — паведамілі ў ведамстве.

Цяпер расейскія ратавальнікі займаюцца эвакуацыяй цела загінулага 34-гадовага беларуса.

Нагадаем, вечарам 15 ліпеня турыстычная група з Беларусі ў гарах Кабардзіна-Балкарыі звярнулася па дапамогу да ратавальнікаў з-за мужчыны, які атрымаў траўму пры падзенні са скалы. У МНС РФ удакладнілі, што тургрупа складалася з 14 чалавек і свой маршрут у ведамстве не зарэгістравала.

Апошнія навіны