BE RU EN

Forbes: Расейцы на гольф-карах патрапілі ў засаду УСУ

  • 16.07.2024, 12:13

Атака акупантаў стала для іх катастрофай.

Працягваецца вайна ва Украіне, і ў панядзелак, 15 ліпеня, ці незадоўга да гэтага, каля горада Купянск Харкаўскай вобласці расейскія акупанты зладзілі «катастрафічную атаку».

Супраціўнікі пайшлі ў атаку прынамсі на пяці гольф-карах, загружаных пяхотай, варожыя транспартныя сродкі падарвалі ўкраінскія ваяры, «спыніўшы атаку і, магчыма, прычыніўшы цяжкія страты расейцам», піша Forbes.

«Спрабуючы замяніць знішчаную бранятэхніку новай бранятэхнікай - альбо нядаўна пабудаванай, альбо знятай з працяглага захоўвання - Крэмль абсталёўвае ўсё больш падраздзяленняў транспартнымі сродкамі цывільнага ўзору, уключаючы квадрацыклы Desertcross 1000-3 кітайскай вытворчасці, а таксама кітайскія і беларускія матацыклы для бездаражы», адзначаецца ў артыкуле.

Журналісты адзначылі, што ў ворагаў на матацыклах і квадрацыклах няма шанцаў на поспех у супрацьстаянні з акапанымі абаронцамі Украіны, якіх падтрымліваюць артылерыя і дроны.

«Узмацненне броні на квадрацыклах і матацыклах з дапамогай антыдронавых клетак, відавочна, не вельмі дапамагае, паколькі дадатковая браня запавольвае і без таго недастаткова магутныя транспартныя сродкі, робячы іх больш уразлівымі для іншых формаў украінскай агнявой моцы», – падкрэсліваецца ў матэрыяле.

Апошнія навіны