BE RU EN

Латвія рыхтуе яшчэ адну забарону для аўто на беларускіх нумарах

  • 16.07.2024, 9:26

З сённяшняга дня ў краіну закрыты ўезд на аўто, зарэгістраваных у Беларусі.

Латвія збіраецца забараніць перамяшчэнне на аўтамабілях з беларускімі нумарамі. З паўночы ўступіла ў дзеянне забарона на іх уезд у краіну. Цяпер жа Мінюст рыхтуецца ўвесці абмежаванні і на рух аўто з беларускай рэгістрацыі. Такі намер пацвердзіла ў эфіры латвійскай тэлевізіі міністарка юстыцыі Інэсе Лібіня-Эгнеры.

«Можна казаць пра два крокі. Цяпер уступілі ў дзеянне санкцыі ЕЗ у дачыненні да перасячэння мяжы. А ў дачыненні да ўнутранага паведамлення нам трэба паправіць закон, гэта можа зрабіць Сэйм, а Міністэрства юстыцыі падасць законапраект», - сказала яна.

Паводле ейных слоў, у праекце будзе прадугледжаны трохмесячны пераходны перыяд. Цяпер Сэйм знаходзіцца на вакацыях, аднак міністэрства ўсё роўна мае намер унесці праект. Калі ён будзе прыняты, не гаворыцца.

Апошнія навіны