BE RU EN

Зяленскі ўнёс змены ў персанальны склад Стаўкі

  • 15.07.2024, 19:48

Са складу выведзены меркаваны пляменнік кіраўніка МУС Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам унёс змены ў персанальны склад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.

Аб гэтым інфармуе афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.

У персанальны склад Стаўкі ўведзеныя наступныя асобы:

Трапак Аляксандр Сяргеевіч - камандуючы Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны,

Марозаў Аляксей Уладзіміравіч - начальнік Управы дзяржаўнай аховы Украіны.

Са складу Стаўкі выведзены экс-міністр інфраструктуры А.Кубракоў, экс-камандуючы ССА С.Лупанчук, экс-начальнік УГА С.Рудзя.

Апошнія навіны