BE RU EN

УСУ знішчылі «гонар абаронпрама» РФ коштам 4,5 мільёна даляраў

  • 15.07.2024, 16:18

У Расеі іх было ўсяго 100.

Байцы 72-й Асобнай механізаванай брыгады імя Чорных Запарожцаў паспяхова знішчылі дарагі варожы танк. Прэс-служба брыгады апублікавала відэа гэтай аперацыі на сваім Telegram-канале і падзялілася падрабязнасцямі яе правядзення.

Гаворка ідзе пра танк Т-90М «Прарыў», кошт якога складае 4,5 мільёна даляраў.

Відэазапіс суправаджаецца подпісам: «Дэтануе ён пасля нечаканай сустрэчы з украінскім дронам».

У брыгадзе таксама адзначылі, што за сем гадоў у Расеі змаглі сабраць толькі сотню такіх танкаў. «А гараць яны за 5 хвілін», - падкрэслілі абаронцы Украіны.

Апошнія навіны