BE RU EN

У Мазыры ўтварыліся вялізныя чэргі да цыстэрнаў з вадой

  • 15.07.2024, 16:06

Праз ураган горад застаўся без вады і святла.

Учарашняя бура ў Мазыры прывяла да адключэння электрычнасці і вады. Раніцай паведамлялася аб двух пунктах раздачы вады, аднак апоўдні іх колькасць павялічылася да шасці.

Тэлеграм-канал «Мазыр» апублікаваў відэа, якое захавала чаргу па ваду каля ГЦ «Апельсін». У горадзе таксама працуюць аўтацыстэрны з вадой па наступных адрасах:

• РВС (вул. Малініна, 8)

• крама «Дары ад зары» (вул. Прытыцкага, 1)

• крама «Санта» (вул. Інтэрнацыянальная, 48)

• крама «На Растонях» (насупраць рынку «Прывоз»)

• Мазырскі тубдыспансер (вул. Катлаўца, 26)

Мясцовыя жыхары ў каментарах выказваюць незадаволенасць, зазначаючы, што для горада з насельніцтвам 100 тысяч чалавек неабходна больш аўто з вадой.

Апошнія навіны