BE RU EN

У Расеі «мабілізуюць» катоў

  • 15.07.2024, 15:04

Іх адпраўляюць у акопы на вайну ва Украіне.

У Расеі праваенныя актывісты з Татарстана адпраўляюць на фронт свойскіх катоў. Пра гэта распавёў кіраўнік мясцовага вайсковага-патрыятычнага клуба Уладзімір Малыгін, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мне байцы пажаліліся, што іх даймаюць мышы. Каты ў вайну выратавалі Эрмітаж, і я падумаў, чаму б ім катоў не адправіць», - кажа Малыгін.

Паводле яго слоў, ён адправіў на фронт ужо чатырох катоў - і рыхтуе наступную «партыю». Жывёл дастаўляюць на вайну ў клетках, удакладняе Малыгін. Котак пасылае не толькі ён.

На фронце катоў - выбіраюць найбольш «прыязных» - выкарыстоўваюць для лоўлі мышэй і для заспакаення нервовай сістэмы салдат. У якіх умовах жывуць звяры і ці не парушае ініцыятыва закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», Малыгін не расказаў.

Апошнія навіны