BE RU EN

Bild: У Нямеччыне ёсць толькі адзін варыянт рэакцыі на магчымы замах на кіраўніка Rheinmetall

  • 15.07.2024, 14:53

Taurus для УСУ.

Тактыка ўрада ФРГ падтрымліваць Украіну, але "не раздражняць" дыктатара Уладзіміра Пуціна была няўдалай, мяркуе галоўны рэдактар Bild Марыён Хорн, абвінаваціўшы Бэрлін у "заячай баязлівасці". У матэрыяле для свайго выдання яна пракаментавала інфармацыю аб расейскай змове з мэтай забойства кіраўніка Rheinmetall Арміна Папергера, адзначаючы, што ў Нямеччыне ёсць адзіны варыянт адказу на гэта - адпраўка Украіне дальнабойных ракет Taurus.

«Пуцін павінен адчуць, што ягоныя дзеянні маюць наступствы кожны раз, як яго ловяць на спробе забіць у нашай краіне. І я чакаю, што наш урад зараз зробіць усё, што ў яго сілах, каб пакласці канец залежнасці ад выведкі ЗША, - цытуе СМІ словы Хорн. - Гэта значыць поўную тэхналагічную і кадравую мадэрнізацыю спецслужбаў, каб пакласці канец добраахвотнай нямецкай слепаце».

Яна адзначыла, што на саміце NАТО ў Вашынгтоне канцлер Олаф Шольц пагадзіўся, што Расея з'яўляецца галоўным апанентам, але дома палітык працягвае прытрымлівацца пазіцыі, што ён - «канцлер свету». Спікер назвала гэта баязлівасцю, падкрэсліваючы, што міру хочуць усе, але ў выпадку з РФ дасягнуць яго можна толькі з пазіцыі сілы.

«Заячую баязлівасць Нямеччыны Пуцін не ўспрымае сур'ёзна. Але Шольц і СДП усё яшчэ затрымаліся ва ўчора, - мяркуе Хорн. - Паступаючы так, яны падстаўляюць пад рызыку нашу бяспеку і свабоду ў Еўропе. Я не хачу прачнуцца ў краіне, дзе ва ўладзе Пуцін. І мае дзеці таксама. Нават 10% прымірэння - гэта на 10% больш, чым трэба».

Апошнія навіны