У Расеі "герой СВА" расстраляў натоўп дзяцей з пісталета і карабіна
- 15.07.2024, 14:22
12-гадовы хлопчык у лякарні.
Пад Валгаградам "герой СВА" расстраляў натоўп дзяцей, 12-гадовы хлопчык з раненнем у лякарні, піша мясцовае выданне v1.
Са слоў сваякоў пацярпелага дзіцяці, трагедыя адбылася на хутары Угольскі. Кампанія дзяцей ва ўзросце 9-13 гадоў гуляла па хутары. Яны праходзілі міма дома, дзе два браты-ўдзельнікі вайны з жанчынай "нешта адзначалі".
“Героі СВА” выйшлі на двор, адзін з іх пачаў страляць у дзяцей з пісталета і карабіна.
“Дзеці ўпалі на зямлю, але затым усталі, павярнуліся і ўбачылі дваіх ...> У гэты момант 12-гадовы хлопчык адчуў боль у левай назе. Дзеці пабеглі далей, але стрэлы не спыняліся”, - распавялі родныя пацярпелага.
Паліцыя прыехала праз гадзіну пасля страляніны і спачатку баялася заходзіць у дом да вайскоўцаў, баючыся, што страляніна адновіцца.
У выніку стралка затрымалі. Ён вярнуўся ў рэгіён з вайны ў сувязі з адпачынкам праз раненне.