Выведка Брытаніі: РФ вымушана паднімаць кошты газу для насельніцтва
- 15.07.2024, 14:16
Каб залатаць дзюры ў бюджэце.
Выведвальная супольнасць Вялікабрытаніі прааналізавала сітуацыю з коштамі на газ у Расеі і іх ростам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Пра гэта гаворыцца ў выведвальным аглядзе брытанскага Мінабароны за 15 ліпеня.
Як паказана, з 1 ліпеня Расея падвысіла ўнутраныя кошты газу на 11,2%, што амаль напэўна мае на мэце павялічыць прыбыткі ад унутранага рынка Расеі ў адказ на страту еўрапейскага рынка.
Гэта стала выеікам санкцый супраць Расеі за ўварванне ва Украіну, а таксама наўмыснага скарачэння паставак газу ў Еўропу ў адказ, дадае выведка.
У 2023 годзе чыстая гадавая страта «Газпрама» склала прыкладна 6,9 мільярда даляраў, што з'яўляецца найбуйнейшай гадавой стратай за апошнія 25 гадоў, нагадвае ведамства.
У аглядзе гаворыцца, што інфляцыя ў Расеі, хутчэй за ўсё, застанецца вышэйшай за мэтавы паказчык Цэнтральнага банка Расеі на ўзроўні 4% у другой палове 2024 года. Часткова гэта звязана з ростам унутраных цэн газу і іншых выдаткаў хатніх гаспадарак, а таксама з павелічэннем дзяржаўных выдаткаў, што ў асноўным абумоўлена ўварваннем ва Украіну.
«З ацэнак, кошты на газ для расейскіх хатніх гаспадарак выраслі на 34% з пачатку ўварвання, нягледзячы на тое, што Расея з'яўляецца другім найбуйнейшым вытворцам прыроднага газу ў свеце ў 2023 годзе. У 2025 годзе яны вырастуць яшчэ на 8,2%, што амаль напэўна ўзмоцніць інфляцыйны ціск у расейскай эканоміцы і аслабіць пакупніцкую здольнасць шараговых расейцаў», – адзначае выведка.