BE RU EN

З Крыма ўцёк апошні вартаўнічы карабель Чарнаморскага флоту

  • 15.07.2024, 12:54

Гістарычны дзень.

На 15 ліпеня Расея вывела з акупаванага Крыма апошні вартаўнічы карабель свайго Чарнаморскага флоту. Пра гэта паведаміў спікер Вайсковых марскіх сіл Дзмітрый Плецянчук.

«Апошні вартаўнічы карабель ЧФ РФ цяпер уцякае з нашага Крыма. Запомніце гэты дзень», - напісаў Плецянчук а 10:24 у панядзелак, 15 ліпеня. Назву судна ён не ўдакладніў.

Са звестак маніторынгавай групы канала «Крымскі вецер», у пачатку 2024 года ў акупаваным Севастопалі заставаліся вартавыя караблі ЧФ РФ «Пытливый» и «Ладный».

Апошнія навіны