BE RU EN

Аргентына пабіла рэкорд у колькасці тытулаў на Copa America

  • 15.07.2024, 12:27

У фінале аргентынскія футбалісты перамаглі калумбійцаў.

Футбалісты каманды Аргентыны перамаглі каманду Калумбіі ў Маямі і другі раз запар заваявалі Кубак Амерыкі.

Матч пачаўся амаль з паўтарагадзіннай затрымкай праз цісканіну на стадыёне.

Пераможны мяч забіў форвард «Інтэра» Лаўтара Марцінэс, які стаў найлепшым бамбардзірам Copa America-2024 з 5 галамі.

Аргентына ўстанавіла рэкорд у колькасці тытулаў на Кубках Амерыкі (16), абышоўшы Уругвай (15). Калумбія другі раз спынілася за крок ад чэмпіёнства.

Самым каштоўным гульцом Кубка Амерыкі-2024 прызнаны паўабаронца каманды Калумбіі Хамес Радрыгес.

Апошнія навіны