BE RU EN

«Уяўляеце, як нам пашанцавала»

  • 15.07.2024, 12:12

Ураган у Быхаве цудам не пашкодзіў пасажырскі цягнік.

На станцыі Лучына, размешчанай за 16 кіламетраў ад Быхава, ураган паваліў некалькі дрэў на таварны цягнік, звярнуў увагу Telegram-канал «Хартыя-97%».

У гэты ж час у адваротны бок ехаў пасажырскі цягнік, які своечасова спыніўся, дзякуючы чаму ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Жанчына, якая здымала здарэнне на відэа, падзялілася сваімі эмоцыямі:

"Гэта нейкі жах! Уяўляеце, як нам пашанцавала", – кажа яна.

Апошнія навіны